Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1996-05-03
Рэдактар: Гермянчук Ігар
Выдавец: Павал Жук
Copyright © 1990-1997 by Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Лукашэнка незадаволены сваімі "бугаямі". У панядзелак 29 красавіка прэзідэнт А. Лукашэнка выклікаў да сябе "на ковер" усё вышэйшае кіраўніцтва сілавых структураў. Разгляд падзеяў 26 красавіка выліўся ў вельмі жорсткую крытыку перш за ўсё дзеяння міліцыі і ўнутраных войскаў. Лукашэнка абураўся тым, што "здаравенныя бугаі" не здолелі намыліць шыю "кричащим юнцам", і заявіў, што калі сілавыя структуры будуць і далей "ліберальнічаць", то выступленні апазіцыі не скончацца ніколі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свабода