Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
Памеры: 94 с., іл., 30 см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Дзіцячая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2007]
Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі - герой Аршанскай перамогі, паўстаюць на малюнках юных мастакоў. Гісторыя Беларусі ў малюнках дзяцей - першае падобнае выданне ў Беларусі. Пераважную част-ку твораў, што ўвайшлі ў альбом, складаюць працы ўдзельнікаў і пераможцаў дзіцячых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, якія Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ладзіць цягам шасці гадоў. Юнае пакаленне цікавіцца нашай гісторыяй, і гэта абнадзейвае, што мы маем будучыню, што мы не згубімся сярод іншых народаў і цывілізацый.
Каталёг: BTH