Крывінка, 8 (70) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (70) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-05

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Зноў вуліцы цэнтральныя. Канец траўня запомніцца жыха­рам райцэнтра тым, што на адной з галоўных вуліц Бешанковіч – вуліцы Свабоды - пачалі мяняць бардзюры. Старыя ўздзіраюцца, ставяцца тар­чма, каб потым не было праблем з іх механізаванай пагрузкай. Услед кладуц­ца новенькія, мясцовай вытворчасці, яшчэ недасохлыя. Хацелася б, каб услед за тым паклалі і новае пакрыццё на ходнікі. Бо старое па абодвух баках вуліцы выбілася да такой ступені, што пасля добрага дажджу, каб абысці лу­жыны, па ходніку прыходзіцца скакаць не горш за зайца. Але мне здаецца, што работа па ра­монту ходнікаў у Бешанковічах вядзец­ца хаатычна, аўральна, бяспланава. Новыя ходнікі пакрываюцца гарбатым асфальтам, які праз 3-5 гадоў прыйдзе ў поўную нягод­насць, і яго прыйдзецца бясконца раманта­ваць, каб урэшце замяніць на брукаванку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле