Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2010-05
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2008-2010 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пытанні без адказу. Тое, што падручнікі па гісторыі ў сучаснай Беларусі пішуцца па заказу ідэолагаў, вядома многім. Як і тое, што перапісваюцца яны амаль штогод. Як і тое, што яны вельмі тэндэнцыйныя. Бо падзеі, якія датычацца ўзаемаадносін з Расеяй, паказваюцца там прыгладжана, каб не пакрыўдзіць магутную суседку. А многія падзеі тлумачацца зусім не так, як у цывілізаваным свеце. Узяць хаця б бальшавіцкі пераварот 1917-га года, калі ўлада трапіла ў рукі кучкі людзей, якія адмовіліся перадаць яе законным шляхам прадстаўнікам выбраных органаў. У Расеі гэта дата даўно не святкуецца. Добра вядома, чаго каштаваў ёй той пераварот. Беларусь – адзіная на постсавецкай прасторы краіна, дзе 7-га лістапада – святочны дзень. Усхваленне перавароту, названне яго “вялікім” – тыповая рыса нашых падручнікаў па гісторыі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка