Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1997-07-16
Рэдактар: Гермянчук Ігар
Выдавец: Павал Жук
Copyright © 1990-1997 by Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Беларускі ліцэй бароніцца ад Івана Ціцянкова. Учора ў Мінску каля Беларускага гуманітарнага ліцэя была паўтораная акцыя пратэсту бацькоў і вучняў, якія не пагаджаюцца на перадачу будынка ліцэя ўпраўленню справамі прэзідэнта. Да лёзунгаў, якія былі выкарыстаны пікетчыкамі ў панядзелак, дадалося некалі новых. Найбольш трапным журналістам падаецца плакат, на якім напісана: "Ліцэй - гэта там, дзе вучаць, а не там, дзе лічаць".
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свабода