Сьвітанак, 8 (98) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

8 (98) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-05

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прымітыўная тэхналогія дае збой. У выніку кампаніі пад на­звай “мясцовыя выба­ры” дэпутатамі раён­нага Савета сталі 35 чалавек. Усе яны балатаваліся на гэтак званых бэзальтэрнатыўных акругах. Пе­раважная большасць дэпутатаў – чыноўнікі і начальнікі арганізацый і прадпрыемстваў нашага раё­на. Згодна з афіцыйнымі данымі, лічбы па колькасці чалавек, якія прагаласавалі за кандыдата, даволі высокія. Да прыкладу, за дырэктара саўгаса “Лаўжанскі” аддалі галасы 419 выбаршчыкаў (прынялі удзел у галасаванні 441 чалавек ) супраць – усяго 22 . Па ранейшаму высокі рэйтынг старшыні Шумілінскага райсавета І. М. Новікавай, якая вылучалася па Мазурынскай вы­барчай акрузе № 25. За Ірыну Мікалаеўну прагаласавалі 461 чалавекі, супраць – 43, прынялі ўдзел у галасаванні 504. Цікава, што агульная колькасць выбаршчыкаў, якія былі ўключаны ў спісы грамад­зян і мелі права ўдзельнічаць у вы­барах было 509 чалавек. Вось так, амаль пагалоўная яўка, прычым ніхто не памыліўся – не пададзена ніводнага несапраўднага бюллетэ­ня. Малайчына Ірына Мікалаеўна, пабіла рэкорд самога таварышча Лукашэнкі!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле