Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1994
Перакладчык: Чарнышоў У. А.
Выдавец: Беларусь
ISBN: 985-01-0135-0
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Турыстыка
Copyright © 1994 by Г. I. Мацур - складанне, М. М. Гілевіч - тэкст, У. А. Чарнышоў - пераклад на англійскую мову, В. П. Ганчарэнка, В. I. Ждановіч, Г. Л. Ліхтаровіч і інш. - фота, Г. I. Мацур - афармленне
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2427]
Сыгнатура: VII.6.Bie
Паспрабуйце самі сабе адказаць на просценькае, здавалася б, пытанне — за што, чаму я люблю сваю краіну? — і вы сутыкняцеся з невырашальнай праблемай. Наўрад ці хто здолее адказаць. Наўрад ці хто здолее зразумець. I ніхто не здолее растлумачыць ні асаблівую чысціню роднага неба, ні асаблівы смак роднага паветра, ні асаблівую мяккасць роднай зямелькі, ні асаблівую прыгажосць роднага чалавека. Мы толькі зможам сказаць: гэта — маё кроўнае, жывое, адзінае. Гэта тое, што дадзена мне Богам і толькі Богам можа быць забранае. Паспрабую усё ж расказаць, якой бачу гэтую зямлю я, беларус, і спадзяюся, што ты, чытач, заглянеш далей турыстычных даляглядаў, адчуеш нешта мацнейшае за падарожныя ўражанні. Беларусь ляжыць у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні шляхоў з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень. Геапалітычныя інтарэсы многіх дзяржаў сутыкаліся на гэтай зямлі. Бачыла яна манголаў і рускіх, палякаў і немцаў, шведаў і датчан, французаў і ўкраінцаў. Беларусь паўстала як буфер, як мяжа Усходу і Захаду, каталіцызму і праваслаўя і аказалася ўцягнутай ва ўсе войны, што вяла Еўропа з Азіяй. (фрагмент)
Каталёг: EEDC