Беларусы ў свеце, 5/2010

Беларусы ў свеце

інфармацыйны бюлетэнь

5/2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-05

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

у мінску адбылася прэзентацыя “беларусаў у Вялікабрытаніі”. Прэзентацыя даследавання гісторыка Наталлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі” адбылася 14 траўня ў Мінску, у памяшканні Гістарычнай майстэрні. Нагадаем, “Беларусы ў Вялікабрытаніі” – 18-я кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай у 2004 годзе Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў Вялікабрытаніі 17 красавіка падчас святочнай вечарыны з нагоды адкрыцця грамадскай залі ў Беларускім доме ў Лондане. І вось 14 траўня кніга была прэзентаваная беларускім чытачам. Распачаць імпрэзу спадарыня Наталля запрасіла куратара аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма, гісторыка Захара Шыбеку і зрабіла гэта зусім не выпадкова.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле