Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-05
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У абарону жыцьця... 26 красавіка актывісты шэрагу палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зладзілі ў Менску традыцыйны "Чарнобыльскі шлях", прымеркаваны да 24-гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатары і ўдзельнікі сабраліся ў прызначаны час на пляцы каля НАН. Але многія так і ня здолелі прысутнічаць на кароткім мітынгу на прыступках будынку, бо падыходы былі ачэпленыя турнікетамі і патрапіць у цэнтр падзеяў магчыма было толькі праз рамкі металашукальнікаў і асабісты дагляд. Імпрэзу распачаў вядомы бард Андрэй Мельнікаў, а затым слова ўзялі праваабаронца Людміла Гразнова, навуковец Іван Нікітчанка, якія заявілі пра замоўчваньне ўладамі праблемаў Чарнобылю, пра палітычны і духоўны чарнобыль у Беларусі. Прадстаўнік расейскага моладзевага руху "Абарона" Іван Савельеў сказаў наступнае: "Пра стаўленьне ўладаў Беларусі да памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы гаворыць той факт, што па дарозе на гэты мітынг былі затрыманыя сябры нашай арганізацыі. Адзіная іх віна заключалася ў тым, што яны разам з вамі зьбіраліся ўшанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю. Але мы салідарныя з народам Беларусі".