Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-05
Рэдактар: Сачанка А.
Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
Copyright © 2010 by Кніганоша
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Распаўсюджваецца на правах унутранай дакументацыі. Наклад 299 асобнікаў. № 3, 12.05.2010. Адказны за нумар – А. Сачанка. Адрас рэдакцыі: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15, 220030, тэл./факс: (+375 17) 200 70 27. E-mail: knihanosza@gmail.com
Віктар КАЗЬКО: «Адчуваю віну перад сваімі героямі». – Шаноўны Віктар Апанасавіч, з юбілеем Вас! За гады творчай працы Вы стварылі дзесяткі кніг і запамінальных вобразаў. Якая кніга для Вас самая важкая і любімая? Хто з герояў самы блізкі Вам? – Я з вялікай насцярогай стаўлюся да сваіх герояў, бо яны мне здаюцца зусім не маімі героямі... Яны цалкам адасобленыя ад мяне, і я іх больш баюся, чымсьці люблю. Баюся ўмяшальніцтва ў іх жыццё, фамільярнасці, бо яны нічога не здольныя мне адказаць, а могуць недзе ціхенька, пэўна, адпомсціць. Я адчуваю і віну перад сваімі героямі, за тое, што мо недзе схібіў, недарабіў і такімі пусціў іх у свет… І ўсё ж пры ўсім гэтым мне найбольш блізкі Колька Лецечка з аповесці «Суд у Слабадзе». Бо гэта ў жыцці мой дзятдомаўскі сябра Васіль Дзятлаў. Хлопчык аднаго са мной лёсу, адных радасцяў і хваробаў. Гэта недзе крыху і я сам, толькі ўжо больш позняй пары. Колька Лецечка для мяне больш рэальны – жывы чалавек, хаця сёння ўжо і нябожчык. З ім я магу і паспрачацца, і пагаварыць, і чарку ўзяць...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша