Покліч Волі, 3 (74) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

3 (74) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-02

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пенсіянеры таксама людзі. Нават Чарнобыль не здолеў абудзіць тутэйшае насельніцтва да свядомага беларускага нацыянальнага жыцця. Пасля гэткага дзейснага каталізатара спадзявацца на якія-небузь іншыя эфектыўныя сродкі амаль ужо і не выпадае. Постсавецкае грамадства абрала для сябе шлях у мінулае, хаця нейкія спадзевы, канечне, усё адно застаюцца, але з кожным годам мізарнеюць. Тое, што паўнавартаснае воль­нае жыццё не з’яўляецца для бальшыні тутэйшых безумоўнай самакаштоўнасцю, скіроўвае мяне да думкі, што кіроўная ўлада будзе яшчэ доўга кары­стацца ў сваіх асабістых мэтах даверлівасцю, цярплівасцю, непатрабавальнасцю і неканфліктнасцю гэтага народа. Нават канкрэтныя жыццёвыя прыклады не пераконваюць жыхарства ў неэфектыўнасці, прымітывізме і несучаснасці наша існага жыццеўладкавання. Яно згаджаецца з усім глупствам, якое пануе навокал, абы нічога не змянялася.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле