Покліч Волі, 2 (73) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

2 (73) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-01

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З пачаткам святкавання 600-годдзя грунвальдскай бітвы. Падзея ўскалыхнула не толькі віцебскія ўлады ды інтэрнэт, але і тых, у чыёй душы яшчэ жывыя хоць нейкія на­цыянальныя пачуцці. Улада атрымала та­кую гучную поўху, што ейнае рэха, здаецца мне, хоць на нейкі час вярну­ла яе ў тую рэальнасць, ад якой яна так шпарка бегла апошнія 15 гадоў. Ёй ужо падавалася, што той “нечуваны ў свеце” клопат пра свой народ дае пажыццёвае права знаходзіцца пры ўладным карыце ажно да самага свайго скону. Асабліва гэтая вера ўмацавалася з прыходам таварыша Косінца. Такога шалёнага росквіту горад не бачыў, мабыць, яшчэ ніколі ў сва­ёй гісторыі. Апагеем гэта­га працэсу стала адкрыц­цё новай-старой плошчы і ўсталяванне на ёй най­вышэйшай у краіне яліны з пяціканцовай зоркай на вяршаліне. “Каму плоха, калі нам харашо” так называец­ца артыкул у “Віцьбічах” пра зацятага “хулігана і парушальніка грамад­скага парадку” С. Ка­валенку. Назоў вельмі красамоўны. Ім так до­бра, бы за саветамі: ні табе Пазняка, ні белару­скае мовы, ні сцяга, ні праўды пра сябе саміх і тую дзяржаву, якую яны збудавалі. Палітычны пра­тэст супраць татальнае русіфікацыі і парушэння нацыянальных ды чала­вечых правоў карэспан­дэнтка газеты імкнецца перавесці ў плоскасць звычайнага хуліганства. Улады далі загад і з ге­роя Каваленкі на старон­ках газеты зрабілі ама­ральнага паўмонстра. Брыдка, непрыстойна і непрафесійна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле