Покліч Волі, 1 (72) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

1 (72) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-01

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адзін варты тысячаў. Апоўдні 7 студзеня ў Дзень Божага нараджэння на вершаліне галоўнай гарадской ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў бел-чырвона-белы нацыянальны беларускі сцяг. Калі верыць у сімвалізм падзеяў і калі наогул верыць, мож­на сказаць, што з’яўленне самага святога ў сьвеце сцяга ў горад­зе Святога Язафата Кунцэвіча—як само прышэсце Хрыста. Дзя­куем Сяргею Каваленку за гэты сімвалізм. Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі з дзецьмі на калядныя святкаванні або на ка­ток, бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры метры, разгарнулася побач з зоркай на версе ёлкі. Праз колькі хвілінаў вакол замітусіліся міліцыянты, якія дзяжурылі на плошчы. Тым часам на яліне мож­на было разгледзець і чалавека, які вывесіў сцяг. Супрацоўнікі міліцыі атачылі дрэва ды выклікалі супрацоўнікаў МНС. Сцяг на вачох у со­цень жыхароў Віцебску здымалі з дапамогай па­жарнай машыны: вышыні лесьвіцы хапіла, каб адмыслоўцы ўзняліся на 40-метровую канструк­цыю галоўнай гарадской прыгажуні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле