Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2009-11
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
"Людзмі звацца". На пачатку 20 стагоддзя клікаў наш прарок-пясняр Янка Купала тутэйшых беларусаў “ людзьмі звацца”. І заклік ягоны меў плён: яго падхапілі не толькі інтэлігенты-адраджэнцы, але і просты народ, які спрэс гаварыў па-беларуску і не саромеўся сваёй гаворкі. Беларуская мова гучала не толькі ў пісьменніцкім асяроддзі ці на беларускім факультэце філфаку, але куды шырэй чым за Лукашэнкам ды і сталіца наша называлася Менскам, а не на польскі манер, як зараз. Адраджэнскі ўздым быў такі моцны, што камуністы хутка зразумелі ўсю небяспеку шырокага абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, і нанеслі па беларускай інтэлегенцыі такі ўдар, ад якога тутэйшы народ не адышоў і пасёння. Я перакананы—цяперашняя боязь беларускасці вынікае з фізічнага знішчэння найбольш знакавых асобаў нацыянальнага жыцця ў 30 гады мінулага стагоддзя: пісьменнікаў і паэтаў, навукоўцаў, настаўнікаў беларускай мовы і гісторыі... Адраджэнне беларускай нацыі пачалося задоўга да кастрычніцкага бальшывісцкага перавароту, яшчэ ў межах Расейскай імперыі. А сённяшняя ўлада, як і за Саветамі дурыць нам галаву тым, што толькі дзякуючы гэтак званай Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусы атрымалі магчымасць для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і паўнавартаснага нацыянальнага развіцця. Не будзь гэтай сатанінскай падзеі мы б падобна фінам здолелі пабудаваць гэткую ж развітую нацыянальную дзяржаву на руінах Расейскай імперыі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі