Покліч Волі, 18 (67) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

18 (67) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-10

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мізэрныя сумы на агітацыю. ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзы­дэнты да 3 тысячаў базавых велічыняў. Да выбараў яшчэ год, а пе­радвыбарчая кампанія, лічыце ўжо пачалася. Улада, высмоктваючы з Захаду крэдыты, гуляе з ім у шулерскія гульні пад кодавым назовам “ тыпу лібералізацыя”. Старшыня ЦВК Ярмошына не прагназуе вялікай колькасьці кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах і ўпэўненая, што кандыдатаў будзе няшмат, бо сабраць за 100 тысячаў подпісаў у сваю падтрымку вельмі цяжка. Паводле новага выбарча­га заканадаўства, апазіцыйны кандыдат зможа выдаткаваць на кампанію не больш за 70 тысячаў даляраў. Цэнтрвыбаркам прапануе аб­межаваць памер індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзідэнты 3000 базавых велічыняў. На сён­ня гэта 105 мільёнаў рублёў, або менш за 40 тыс. даляраў. У дада­так да індывідуальна сабраных фондаў кандыдаты атрымаюць 2300 базавых велічынь ад дзяр­жавы. Разам сума не перавысіць 200 мільёнаў рублёў. Такую норму ЦВК прапануе на зацвяр­джэнне палаты прадстаўнікоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле