Покліч Волі, 17 (66) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

17 (66) 2009

Miejsce wydania: Віцебск

Data wydania: 2009-10

Redaktor: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Школу чакае заняпад. У першую нядзелю кастрычніка—дзень настаўніка. Свята, якое ва ўсіх на слыху. Настаўнік і школа—гэта заўжды з табой. Нават пасталеўшы, чалавек неяк па асабліваму ставіцца да гэ­тых паняццяў. Але ці задумваемся мы пра ад­паведнасць прадстаўнікоў гэ­тае прафесіі дый самой школы тым патрабаванням, якія ўскладае на іх не існая дзяржава, а нутраная логіка ўзгаданых паняткаў. Дый ці за­думваемся мы над тым, якой павінна быць адваротная сувязь, то бок уплыў бацькоў і грамадскасці на школу як на грамадскі інстытут і дзяржаўную ўстанову. Думаю, што не. Спантанны пера­ход школы ад 12-гадовага навучан­ня да 11-гадовага прайшоў гэтак жа неабгрунтавана, імпульсіўна і без сапраўднага грамадскага абмерка­вання, як і папярэдні пераход з 11-гадовага навучання да 12-гадовага. Го­лас грамадскасці дзяржаву не цікавіў ні тады, ні зараз. Пасля гэткіх пературбацый мож­на пэўна казаць, што ў нашай краіне няма настаўніцтва, як нейкай існай прафесійна-сацыяльнай групы, якая мае свае інтарэсы і дзейсныя механізмы іх прававой абароны. Няма й грамадскіх інстытуцый, якія мусяць адстойваць інтарэсы школьнікаў і іх бацькоў у такой складанай сферы, як адукацыя.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле