Покліч Волі, 13 (62) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

13 (62) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-08

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Навошта займацца скажэннем? 10 ліпеня 2009 года прайшла першая літургія ў адноўленай Свята-Ўваскрасенскай царкве. Най­прыгажэйшы віцебскі храм, пабудаваны ў стылі віленскага барока, паўстаў з руінаў пасля свайго знішчэння ў 1936 годзе. У сённяшнім сваім выглядзе царква была пабудаваная ўніятамі ў 1772 годдзе па праекце невядомага дойліда. Наогул, знаёмыя нам відарысы віцебскіх цэркваў у асноўным уніяцкія. Але дзяржава разам з Расейскай праваслаўнай царквой свя­дома замоўчвае праўду, а часам свядома скажае факты. Асабліва ж непрыемна тое, што і адны, і другія робяць сваю справу на мове суседняга народу ды яшчэ з выразам праўдзівасці сваіх паводзінаў. Насамрэч—гэта праява залежнасці і несвабоды. Да непрыемнасці ўразіла мяне мар­муровая шыльда з левага боку ад ува­ходу ў царкву. На ёй напісана: “Свято-Воскресенская церковь основана в 14-15 веках. Взорвана в 1936 г. Восстановлена в 2001-2009 годах от Рождества Христо­ва при Президенте Республики Беларусь Александре Григорьевиче Лукашенко и губернаторах Владимире Павловиче Ан­дрейченко и Александре Николаевиче Ко­синце. Является памятником архитектуры 18 века.»

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле