Покліч Волі, 12 (61) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

12 (61) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-07

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

V з’езд беларусаў свету. Чарговы з’езд беларусаў свету, які скончыў сваю працу 19 ліпеня ў Менску стаў для ту­тэйшай улады і народу падзеяй куды менш значнай, чым “Славянскі базар” і злёт байкераў, якіх павіншаваў і нават праехаўся з імі на крутым матацыклеце галоўны байкер краіны. Усяго ў V з’ездзе беларусаў све­ту ўзялі ўдзел 252 дэлегаты з 18 краінаў. Не толькі з суседніх дзяржаваў, але і з ЗША, Канады, Брытаніі і нават з Новай Зеландыі! Найбольш было з Расіі — 44. Прыехалі знаныя ва ўсім свеце беларусы: айцец Надсан з Брытаніі, Юрка Станкевіч з Чэхіі, Янка Запруднік з ЗША... З’езд распачаўся мелодыяй са старадаўняга «Полацкага сшытку». Быў за­слуханы аўдыёзварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. І ці не ўпершыню за ўвесь папярэдні час мерапрыемства наведаў міністр культуры( зараз гэтую пасаду займае беларускамоўны Павал Латушка). Разам з ім засвяціліся ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка і намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Лукашэнка не прыслаў нават віншавальны ліст. Мяркую, досыць красамоўны факт.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле