Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2009-07
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Калі прыйдзе сапраўдная Незалежнасць? Учора з раніцы суседка радасна павіншавала мяне са святам. Я адразу не зразумеў з якім, але, ўцяміўшы, усё адно здзіўлена запытаў, якое свята тая мае на ўвазе. Пасля заявіў, што гэткіх святаў для мяне не існуе і тым зусім збянтэжыў жанчыну. Мяне тутэйшыя людзі здзіўляюць бясконца. Як лёгка яны згаджаюцца з рознымі прыдумкамі і як радасна падманаваюцца. Раней за гэткую легкавернасць яны расплочваліся сваімі жыццямі ці зняволеннем у ГУЛагу, але гэта іх так нічаму і не навучыла. Сёння ж яны праз сваю абыякавасць атрымоўваюць ад улады ўсяго толькі менш годнае жыццё чым іхнія цывілізаваныя суседзі ды абмежаванне правоў і свабодаў, пра якія яны, канечне, чулі, але адстойваць ці змагацца за якія ніколі не наважваліся. Матывацыя свята 3 ліпеня ўражвае. Маўляў, перанеслі Дзень Незалежнасці з 27 ліпеня (з 1991г.), таму, што гаўляйтэр Кубэ падпісаў у гэты дзень загад аб зацвярджэнні бел-чырвона-белага сцягу і гербу “Пагоня” ў якасці сімвалаў калабарантаў. Калі б такой логікай кіраваліся расейцы, дык іхняга трыкалору ў якасці дзяржаўнага сцягу мы з вамі не пабачылі б і сёння.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі