Покліч Волі, 8 (57) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

8 (57) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-04

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Не пакланяцца тыранам. Красавік—месяц багаты на падзеі. У гэтым месяцы нарадзіўся У. Ульянаў, А. Гітлер, у гэтым месяцы адбылася самая жахлівая ў гісторыі чалавецтва Чарнобыльская тэхнагенная катастрофа. Але ж калі гаворка ўжо ідзе пра Леніна і Гітлера, то побач з імі абавязкова паўстане фігура Сталіна. Хоць той і нарадзіўся 9(21) снежня, мне не аднойчы даводзілася чуць, што ягоны дзень народзінаў—21 красавіка. Нездарма, відаць, у народнай падсвядомасці гэтыя асобы паўстаюць у такой заканамернай паслядоўнасці: 20 красавіка нарадзіўся Гітлер, “ 21”—Сталін, і 22—Ленін. Гэты д’ябльскі трыюмвірат ёсць своеасаблівай персаніфікацыяй зла, а чарнобльская катастрофа тады паўстае сімвалічным вынікам іхняй дзейнасці ў 20 стагоддзі. Насельніцтва (язык не паварочваецца назваць іх грамадзянамі) тых дзяржаваў, у якіх адсутнічае свабода мусяць аплочваць сатанінскія эксперыменты сваіх тыранаў уласнымі лёсамі і лёсамі сваіх нашчадкаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле