Покліч Волі, 5 (54) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

5 (54) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-03

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вынік – нішто, працэс – усё. Выдаўшы ўказ № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў” улада, у які ўжо раз, спрабуе адрэгуляваць узаемадачыненні паміж плебсам і сабою. Як цвердзіць на старонках раённай газеты загадчык сектару па рабоце са зваротамі грамадзянаў і дакументацыйнаму забеспячэнню кіравання справамі райвыканкаму Т. Вашчанка за мінулы год у райвыканкам паступіла 845 зваротаў, з іх 539 пісьмовых і 306 вусных, што склала 117, 5 % да ўзроўню 2007 году. Скардзіцца й шукаць праўды ў прыўладных кабінетах наш народ навучаны добра. Тут існуе цэлая навука, якую, засвоіўшы на ўласнай скуры, людзі перадаюць з вуснаў у вусны. Шмат цікавага можна адшукаць у інтэрв’ю вышэйзгаданага чыноўніка. Ну, напрыклад, пра тое, што вялікая колькасць зваротаў у райвыканкам тлумачыцца фармалізмам пры разглядзе справаў на мясцовым узроўні, нежаданнем дапамагчы людзям, ігнараваннем іхніх законных патрабаванняў. Нейкім дзіўным чынам пабудавана ў гэтай дзяржаве ўлада, чым далей яна ад чалавека, тым большай “заклапочанасцю” пра яго яна вызначаецца. Як раённы чыноўнік ганіць бяздзейнасць чыноўніка на ўзроўні сельскага савету, так, відаць, мусіць сябе паводзіць у адносінай да рённага ўзроўню нейкі абласны бонза.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле