Покліч Волі, 4 (53) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

4 (53) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Глядзім Белсат – расплюшчваем вочы. У размове са сваёю знаё­маю нечакана даведаўся пра тое, што яна глядзіць Белсат—беларускамоўны тэлевізійны ка­нал, які транслюецца праз спутнік Сірыюс з тэрыторыі Польшчы, па­чынаючы з 18 гадзінаў. Сцішаўшы свой голас, ледзьве не шэптам, яна паведаміла мне пра страшную таямніцу: увечары разам з мужам яны час ад часу глядзяць па Бел­саце дакументальныя фільмы пра тое, што насамрэч тварылася і тво­рыцца ў Беларусі і што не паказва­юць па дзяржаўным тэлебачанні. Гвалт над людзьмі, беззакон­не, жорсткасць праваахоўных ворганаў выклікалі ў яе ледзьве не шок. Напрыканцы яна заявіла, што паказваць гэта па агульнада­ступных каналах нельга. Цікавая логіка, але яна яскрава выкрывае свядомасць сярэднестатыстычна­га беларускага абывацеля: паба­чыць гэта кожны беларус і жах­нецца гэтак жа, бо менавіта праз ягоную абыякавасць і страх тво­рыцца падобны гвалт у адносінах да тых, хто знаходзіць у сабе сілы пратэставаць. З кожным годам я ўсё часцей і часцей пераконваюся, што страўсы жывуць не ў нейкіх экзатычных краінах, а на маёй Бацькаўшчыне. Страусавая псіхалогія ўласцівая тутэйшаму народу ці не ў большай ступені, чым іншым народам све­ту. Адмовіўшыся ад беларускасці на карысць тутэйшасці, бела­русы пачалі абслугоўваць сваіх суседзяў( асабліва расіянаў) ва ўсіх сферах дзейнасці. Думаючы пра свае прыватныя інтарэсы, яны спрыяюць далейшаму спаўзанню краіны ў прорву несвабоды і дэградацыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле