Крывінка, 12 (52) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (52) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-06

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пакуль што як да быдла. Нядзельныя дні ў Бешанковічах асаблівыя. Улетку мясцовы рынак збірае ў нядзелю болей за 2 000 ча­лавек, што складае 10 % усяго насельніцтва нашага раёна. Больш масавых месцаў збо­ру людзей у Бешанковічах не бывае нават падчас свят­кавання знакамітых на­родных гулянняў. На такім нядзельным рынку кожны стараецца нештачка прадаць або купіць. На абгароджа­най тэрыторыі рынка свой прывезены “заморскі” тавар прадаюць індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць пастаянныя гандлёвыя месцы і рэгулярна плоцяць за іх. А за тэрыторыяй рынка абапал вуліцы Кастрычніцкай стаяць сяляне з навакольных вёсак і жыхары Бешанковіч. Тыя, хто жыве з мазаля. Яны прыво­зяць ці прыносяць сюды для продажу свой няхітры тавар: зерне, бульбу, капусту, ягады, яйкі, малако, тварог, смята­ну... Нейкі тузін шчасліўцаў уладкоўваецца на ста­лах пад шатамі дрэў, а астатнія туляцца каля жалезабетон­нага плоту райваен­камату, расклаўшы свой тавар проста на зямлі. Не пужа­юць іх ні раённая санэпідэмстанцыя, ні міліцыянты. (Яны, праўда, апошнія гады два перасталі назаляць і складаць пратаколы.) Тут жа, каля сцяны будынка РВК, стаіць няхітры транспарт большасці прадаўцоў – дзесяткі веласіпедаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле