Крывінка, 11 (51) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (51) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-06

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дом, у якім мы жывём. Крывінка ўсё ж дачакала­ся, што напрыканцы чэрвеня шлюзы на рацэ адрамантавалі і раку перакрылі. І зроблена тое было пад асабістым кан­тролем старшыні райвыкан­кама, за што сваю падзяку яму выказвае і “Крывінка”. Здаец­ца, і справа была капеечная, а без умяшальніцтва першай асобы раёна вырашыцца не магла. Чаму? Ды ўсё таму, што наша зацэнтралізаваная эканоміка інакш проста не працуе. Нашым начальнікам трэба спачатку паставіць праблему, даручыць некаму яе выкананне, а потым --кан­траляваць, кантраляваць і кантраляваць, каб праблема тая была вырашана ў тэрмін і правільна. Вы спытаеце, а як можна сёння працаваць інакш? А вось так, як паказвае пера­давы сусветны вопыт: аддаць справу ў рукі прыватнікаў, якія змогуць навесці парадак і падтрымліваць яго доўгія гады без адміністратыўнага ўмяшання. Бо яны маюць сваю выгаду і атрымаюць ад укладзенага капітала нейкі прыбытак.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле