Крывінка, 10 (50) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (50) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-05

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Хоць трава не расці. Вельмі патрэбная работа праводзіцца па вуліцы імя Чарняхоўскага. Адслужыўшыя трубы ацяплення мяняюць на новыя, ізаляваныя. І самы час падказаць заказчы­кам праводзімых работ, што пасля таго, як новыя трубы засыпаны зямлёй, а траншэю зараўнялі, работа яшчэ не скончана. Заста­ецца яшчэ адна важная справа – рэкультыва­цыя парушанага ўчастка. Мы ж павінны ўсю вясну любавацца горамі чырвонай глебы, вывернутай з таго свету, а потым і тым пуста­зеллем, што пакрысе ўзыдзе на разроўненых пляцах. Няхай бы прывезлі прычэп-другі чарназёму ды й пасеялі па парушанаму месцу нейкую сумесь траў. Глядзіш – і бруду стане менш, і не трэба будзе ў чарговыя “Ме­рапрыемствы” запісваць яшчэ адно задан­не для безгаловых. А насельніцтву можна аб’явіць конкурс: разбіць каля той траншэі ў сябе пад вокнамі кветнікі, каб вока радавалі. Колькі радасці можа прынесці здавалася б простая замена труб у Бешанковічах. Пакуль што на засыпаных траншэях ціш. Ні то пішуцца планы, ні то ўсё так і застанец­ца да наступнай замены – невядома. А на па­рушанай зямлі паціху ўсходзіць лябяда.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле