Крывінка, 9 (49) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (49) 2009

Miejsce wydania: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Data wydania: 2009-05

Redaktor: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Калі працуеш не на сябе. Едучы на працу ў сваю школу, звярнуў увагу, як праводзіцца падрыхтоўка глебы пад сяўбу у гаспадар­цы “АграВітВін”. Узбоч поля стаяла сеялка, гатовая да працы. А паўз шашу на полі шчыравалі два магутныя трактары тыпу “Кіравец” з чамусьці маленькімі, ці не чатырохмятровымі, агрэгатамі. Трактар та­кога тыпу можа цягнуць і дзесяцімятровы агрэ­гат, падумалася мне, ён нават не пачуе нагрузкі. Магутнасці ў яго хопіць. Тыя ж і з вузкім агрэгатам пускалі чорны дым, таму што апрацоўка вялася яўна на вельмі вялікую глыбіню. Па тэхналогіі непасрэдна перад сяўбой яна павінна рабіцца мяльчэй, амаль што на глыбіню залягання семян. Што ж, часы мяняюцца, тэхналогіі таксама. Але ж павінен заставацца здаро­вы сэнс, які падказвае, што адно – разумнае, а другое – дурное.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Крывінка

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле