Крывінка, 7 (47) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (47) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-04

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці патрэбныя бюджэту грошы? Часта чую, як у сваіх размовах на любым узроўні адказныя асобы гавораць: “Мы не можам тое зрабіць, бюджэт не дазваляе.” Дзеля справядлівасці заўважу, што зрабіць у большасці выпадкаў не дазваляе не бюджэт, а мазгі чыноўніка. Вось колькі прыкладаў. Як вы ведаеце, на прырынкавай вуліцы Кастрычніцкай у Бешанковічах кожны дзень людзі прадаюць свой няхітры тавар. Асабліва многа іх у нядзелю – бывае, што колькасць гандляроў далёка перавышае сотню чалавек. Здавалася б, ствары тут элементарныя ўмовы, і пры мінімальным падатку за гандлёвае месца (прыкладам, у 1000 руб), раённы бюджэт за год папоўніцца на дзесяткі мільёнаў. Але падшавяліцца ніхто не жадае. На прыгожыя гандлёвыя рады, што будуць стаяць дзесяткі гадоў, сродкаў няма. А вось чыноўнікам на аўтамабілі і бензін – ёсць заўжды!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле