Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2009-03
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2008-2010 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чым займаюцца нашы органы. У сярэдзіне сакавіка мяне выклікалі ў ваенкамат. Апошні раз гэта ўстанова турбавала мяне гадоў 25 таму, калі я жыў яшчэ ў іншай дзяржаве. І вось успомнілі. Чалавек такая істота, якая думае адразу пра прыемнае, вось і мне спачатку падумалася: “Пэўна, прысвояць чарговае званне. Не ісці ж на пенсію лейтэнантам.” Але адзін з намеснікаў ваенкома адразу развеяў мае светлыя думкі. Ён патлумачыў, што мой выклік абумоўлены тэрарыстычным выбухам 3-га ліпеня. Адвеўшы вочы ўбок, намеснік параіў мне не адмаўляцца, а здаць адбіткі пальцаў. Дзеля гэтага мне прыйшлося яшчэ наведаць наш раённы аддзел міліцыі, дзе я адарваў, думаю, ад сур’ёзнай працы яшчэ некалькіх чалавек.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка