Крывінка, 4 (44) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (44) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Барацьба з п’янствам па-бешанковіцкі. Аказваецца, калі не перамагчы, то моцна нашкодзіць алкаголікам можна, забараніўшы прадаваць усе алкагольутрымліваючыя напоі хаця б адзін дзень на месяц. Так, прынамсі, вырашылі ў Бешанковічах. Вопыт, праўда, не новы. Я думаю, што выконваецца нейкая чарговая дырэктыва, спушчаная зверху. Бо ў суседнім Сененскім раёне такое практы­куецца ўжо другі месяц. Праўда, па сведчан­ням тубыльцаў, вялікага эфекту тое не дае. Пагадзіцеся самі, калі вам патрэбна нейкая рэч, то вы яе з-пад зямлі знойдзеце. Тым больш, што гарэлка ў гэты дзень усё ж адпускаецца з нагоды выключных выпадкаў: прыкладам, на дзень народзінаў. Вось і шукаюць сасмяглыя тых, хто мае ў пашпарце адпаведную дату. Але асабліва мусяць быць радыя новаўводзінам гаспадары так званых “кропак”. За адзін такі “безалкагольны” дзень некаторыя з іх могуць літаральна азалацець, бо той, у каго “гараць трубы”, плоціць за паўлітэрку любыя грошы. Пра запас жа ён яе не купіць. Бо вядо­ма, што шырокая “руская душа” выпівае ўсё, што маецца ў наяўнасці, нічога не пакідаючы пра запас. А калі назаўтра пахмяліцца няма чым, многім забяспечаны “лятальны” зыход. І пра тое таксама, лічу, было вядома тым, хто ствараў чарговы “безалкагольны закон”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле