Крывінка, 3 (43) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (43) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Раён співаецца. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя па нашаму раёну за 11 месяцаў 2008-га года, яго насельнікі піць меней, чым раней, не сталі. Наадварот, колькасць грошай, выдаткава­ных жыхарамі раёна на алкагольныя напоі, ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 5,4 %. Гэты рост ўстойліва назіраецца апошнія гады. Выручка ад алкаголю ў 2008-м годзе склала 30,4 % ад агульнага продажу харчовых тавараў. Уражвае агульная сума, якая растра­чана жыхарамі нашага раёна на набыццё алка­голя цягам 2008 –га году: 9 063 100 000 рублёў. Калі гэту лічбу падзяліць на 20 000 усяго нашага насельніцтва, атрымаем больш чым 450 000 рублёў прапітых адным сярэднестатыстычным жыхаром раёна любога ўзросту. На такія гро­шы алкаголік мог набыць каля 75-ці бутэлек гарэлкі ці 150 бутэлек віна. Калі ж улічыць, што немаўляты і школьнікі гарэлку ўвогуле не п’юць, карціна вымолёўваецца вельмі жудасная. Ства­раецца ўражанне, што ў большай паловы да­рослага насельніцтва нашага раёна гарэлка прысутнічае ў рацыёне кожны дзень і ў салідных дозах. Зразумела, што ні нармальна працаваць, ні быць нармальнымі сямейнікамі такія людзі не могуць. Тая антыалкагольная работа, якая праводзіцца нашымі ўладамі, каб неяк утры­маць сітуацыю пад кантролем, яўна недастат­ковая.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле