Крывінка, 2 (42) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (42) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Неаб’яўленая вайна. Гадоў 20 назад адзін наш кіраўнік загадаў знішчыць пасадкі дрэў уздоўж дарог (відаць хацеў аглядаць палі проста з “Волгі”). І іх знішчылі. Пасьля пачалі аднаўляць, бо ўсё ж дрэвы ахоўваюць палі ад шкодных выкідаў аўтамабіляў, засцерагаюць нас ад пылу, а дарогі ад снегавых заносаў. 2009-ы год, год роднай прыроды, у Бешанковіцкім раёне пачаўся з чарговай “вайны з лазой”. Зусім нядаўна я назірала, як брыгада “лесарубаў” працавала каля птушніка на Макаравіцкай шашы. Высякалі і кустоўе і дрэвы, нават яблыню не пашкадавалі. (До­бры воз дроў пайшоў па прызначэнню.) А ўся “віна”няшчасных дрэўцаў толькі ў тым, што выраслі яны без дазволу начальства. Цяпер жа сьмярдзючыя адстойнікі былога комплекса, у якія злівае адходы малаказа­вод, будуць як на далоні. Можна і нюхаць і любавацца ўволю, бо на месцы высечаных дрэў нічога не будзе ні пасеяна, ні пабудава­на. Знішчылі абы знішчыць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле