Крывінка, 1 (41) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (41) 2009

Publication Place: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Publication Date: 2009-01

Editor: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Хто не гуляе ў хакей? Не паспеў Новы год прайсці колькі першых крокаў, як у нашу школу патэлефанавалі з раёна і пацікавіліся, ці заліта ў нас лядовая пляцоўка для дзяцей. Я так разумею, што раён збірае інфармацыю, каб потым трымаць спра­ваздачу перад вобласцю і г.д. Дык вось, што ў сувязі з гэтым хацелася б сказаць. Наяўнасць лядовай пляцоўкі па­дразумевае, мінімум, наяўнасць у школьнікаў звычайных канькоў. Да­кладна такіх, на якіх катаецца штодня наш прэзідэнт, і пра што рэгулярна па­ведамляе БТ у блоку важных навін. Ды будзе вядома паважанаму раённаму ад­дзелу адукацыі, што большасць нашых школаў не маюць не толькі канькі, про­стых драўляных лыжаў у школах таксама катастрафічна не хапае. А ўжо пра лыжы з лыжнымі чаравікамі і ўспамінаць не варта. І гэта ў той Беларусі, якую ўсе так любяць, і плакаты пра тую безадказную любоў пры лю­бой чарговай выбарчай кампаніі вісяць на кожным вуглу.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Крывінка

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле