Крывінка, 13 (40) 2008

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (40) 2008

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Шоў аднаго акцёра. Вечарам 18 снежня прэзідэнт Беларусі правёў на тэлеэкране гутарку з сваімі найбліжэйшымі “прыдворнымі”, якія пра­водзяць ягоную палітыку ў жыццё. Усе бе­ларусы па ўсіх каналах маглі назіраць тое. Па задуме, мусіць, трэба было паказаць народу, што пра яго думаюць, аб ім дба­юць. Паклапаціліся нават, каб народ той не выбраў іншы, цікавейшы канал. Хаця між іншым размаўлялі пра большую дэмакра­тыю, якую хутка “дадуць” гэтаму народу. Напачатку гутаркі быў выдадзены “шэдэўр” пра тое, як добра, што ў нас не такія высокія зарплаты, як на Захадзе. Таму ў сувязі з наступаючым крызісам мы страцім не так многа. Было сказана таксама, што менавіта з-за крызіса была адменена і дабаўка бюджэтнікам. Маўляў, усе яны панеслі б яе назад у банкі, каб абмяняць на даляры, а гэта падкасіла б беларускую эканоміку без­зваротна. Наогул, гутарка глядзелася збо­ку, як дрэнна падрыхтаванае шоу не зусім таленавітага акцёра. Ён часта збіваўся з думкі, паўтараў адно і тое ж, бо вельмі ўжо хацеў спадабацца гледачам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле