Крывінка, 12 (39) 2008

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (39) 2008

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вялікія праблемы малой вуліцы. На вуліцы імя Дароўскага ў Бешанковічах знаходзіцца ДРБУ-110.Здавалася б, што дарожнікі сваю вуліцу змогуць дагледзець. На самой справе атрымоўваецца інакш. Большая частка вуліцы ў ямках і выбоінах, бо заасфаль­таваны толькі яе невялічкі кавалак з боку ДРБУ. Тут, проста пад вокнамі кан­торы ДРБУ абсталявана стаянка лег­кавых машын, якая заняла месца, дзе павінен быць тратуар. Чалавек, які ідзе па краю вуліцы, вымушаны абыходзіць машыны і трапляць на праезджую част­ку. Асаблівая небяспека назіралася тут пасля апошняга лістападаўскага сне­гападу, калі снег з тэрыторыі ДРБУ быў вычышчаны проста на вуліцу, звузіўшы яе да мінімуму. Дзеці, якія ішлі ў школу і сад, што ляжаць непадалёку, літаральна лавіравалі паміж машын, стараючыся хутчэй праскачыць створаную на даро­зе “кашу”. Вуліца мае і іншыя адметнасці. Так, асвятленне на ёй ёсць толькі з боку ДРБУ, а таму вяртацца са школы па гэтай вуліцы дзецям прыходзіцца ў поўнай цемры. Дарэчы, на процілеглым ад ДРБУ баку вуліца заканчваецца глыбокім меліяратыўным каналам, які не абазна­чаны ніякімі знакамі і ўяўляе небяспеку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле