Крывінка, 10 (37) 2008

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (37) 2008

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2008-11

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Савецкая завядзёнія жыве! Цёплае кастрычніцкае надвор’е дазволіла быўшым калгасам расцягнуць уборку ільну да самага канца месяца, хаця рызыка пусціць яго пад снег была. На апошнім тыдні кастрычніка на гэту работу зноў было знята мноства раённых арганізацый. Работнікі культуры, настаўнікі, прадстаўнікі іншых сфер – усе, моўчкі праклінаючы добрае надвор’е і дрэннае начальства, грузіліся ў аўтобусы і ехалі на калгасныя нівы. Рэйсавыя ж аўтобусы амаль поўнасцю былі зняты з маршрутаў, што прыводзіла да хаосу і неразбярыхі для тых, хто планаваў у гэты дзень нешта іншае, чым дапамога калгасам. Такая завядзёнка жыве са слаўных савецкіх часоў, калі не было яшчэ на ўзбраенні калгасаў адпаведнай тэхнікі. Але і праз 17 гадоў пасля знікнення Савецкага Саюза у незалежнай Беларусі ўсё засталося па-ранейшаму, і поўнасцю залежыць ад волі начальства. Народная мудрасць ведае: “Калі я – начальнік, то ты – дурань.”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле