Крывінка, 9 (36) 2008

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (36) 2008

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2008-10

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці лёгка быць начальнікам? Як Вы думаеце, ці лёгка працаваць у наш час нейкім начальнікам, ці нават займаць пасаду самога старшыні райвыканкаму (далей -- РВК)? Думаеце, лёгка? Я таксама да апошняга часу так думаў. Але вось трапіўся мне неяк на вочы ліпеньскі нумар раёнкі, дзе гаварылася пра райвыканкам. І тут мне прыйшлося змяніць свой погляд на процілеглы. Аказалася, што старшыня райвыканкаму працуе не адзін, а мае некалькі намеснікаў, адзін з якіх галоўны - першы. (А ёсць, пэўна і другі, і трэці.) Акрамя таго, у РВК ёсць столькі аддзелаў, што ў мяне не хапіла пальцаў, каб іх пералічыць. Я іх лічыў тройчы, але кожны раз збіваўся, бо іх больш дзесятка! А калі ўлічыць, што кожны аддзел складаецца мінімум з трох чалавек (начальнік, намеснік і выканаўца), то ўявіце сабе, якая вялізная армія чыноўнікаў знаходзіцца пад камандай старшыні РВК. Аказваецца, што некалькі дзесяткаў чалавек штодзённа дбаюць пра наш з вамі дабрабыт!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле