Miejsce wydania: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Data wydania: 2008-10
Redaktor: Станкевіч Георгій
Copyright © 2008-2010 by Крывінка
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Выбары без выбару. Адышлі ў гісторыю выбары 2008 года. Іх тэхналёгія, адпрацаваная за апошнія гады да дробязей, ніколькі не змянілася. Ад таго, што выбары сотні разоў з высокіх трыбун улады называліся празрыстымі і дэмакратычнымі, ні таго, ні другога ў іх не прыбавілася ні на ёту. У жыццё па-ранейшаму ўвасабляецца сталінскі лозунг: не важна, як галасуюць, важна, як лічаць. Памяркуйце самі: і на гэтых выбарах камісіі зноў засталіся скрозь праўладнымі, то бок увесь іх склад “гуляе” на карысць аднаго, праўладнага кандыдата. А таму яны маюць велізарнае поле для фальсіфікацый. Вось некалькі тыповых прыкладаў. Народ па-ранейшаму “заганялі” на датэрміновае галасаванне. Былі факты галасавання па два разы. Так адна з маіх знаёмых распавядала, як яе дачку-студэнтку прымусілі прагаласаваць па месцу вучобы, хаця яна сцвярджала, што ўжо прагаласавала дома. Другі выпадак. Мой знаёмы, настаўнік з Бешанковіч, з крыўдай у голасе расказваў, як персанальна за яго і за ўсю ягоную сямейку датэрмінова (у сераду) прагаласавала цешча – зразумела, за кандыдата ад улады.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Крывінка