Сьвітанак, 20 (88) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

20 (88) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-11

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Свята, якога даўно не было. Поспехі працаўнікоў сельскай гаспадаркі самага паўночнага краю Беларусі сёлета прыемна здіўляюць - яшчэ за некалькі дзён да канца жніўня ў Прыдзвінскім краі намалацілі мільённую тону збожжа. Пры ўсім тым, што надвор’е, на жаль, не вельмі спрыяла плённай працы хлебаробаў. Не дзіўна, што восенню белару­сы святкуюць дажынкі. Мо для іншаземцаў гэта нейкае “ фальклорнае” свята, а для нас , беларусаў, – добрая старадаўняя трады­цыя. Яна перадаецца з пакалення ў пака­ленне. Нашмат раней у нашых прадзедаў існавала свята Багач. Нават у часы, калі і не вельмі ўспаміналі пра традыцыі, у вёсках не забывалі пра свята дажынак. І добра, што ўжо не першы год суверэнітэту Беларусі “Дажынкі” - нацыянальнае свята, якое мае статус рэспубліканскага фестывалю хлебаробаў. Аднак наіўна было б думаць, што дажынкі ёсць толькі народная спадчы­на. Гэту народную спадчыну цяперашняя постсавецкая ўлада таксама выкарыстоўвае ў сваіх прапагандыскіх мэтах. Саветчына навыдумляла святаў амаль на кожны дзень для прадстаўнікоў разнастайных прафесій, у тым ліку і самых экзатычных, нехарак­тэрных для менталітэту беларускага наро­да. Напрыклад, нядаўна адзначалі “дзень артылерыста”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле