Сьвітанак, 19 (87) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

19 (87) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-11

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Палку маладых спецыялістаў прыбыло. У раёна павінен быць малады твар. З гэтай думкай нельга не пагадзіцца. Няўхільна расце колькасць пенсіянераў, а сярод людзей сярэд­няга ўзросту расце колькасць непрацаздоль­ных. Многія часта хварэюць, таму і аддача ад іх на працоўным месцы невысокая. Не сакрэт, што сярод моладзі не паменшала і тых, хто не даязджае да вызначанага месца працы. Хаця ёсць жа закон, згодна з якім кожны выпускнік абавязаны адпрацаваць па месцы размер­кавання прызначаны тэрмін. Прынамсі, аду­кацыя пакуль што бясплатная, а хочаш мець свабодны дыплом – плаці грошы. Але як па­казвае практыка, нягледзячы на строгія за­коны, тыя, хто не жадаюць ехаць на раён, заўсёды знаходзяць лазейкі для таго, каб улад­кавацца ў больш утульнае месца. Відавочна, што выключна сілавымі метадамі сітуацыю не выправіш. А праграму адраджэння малых гарадоў і вёсак выконваць трэба. Каму як не маладым “падымаць” раён? “Маладзёжная палітыка” у нашым раёне пачынаецца з таго, што старшыня Шумілінскага райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук запрашае ў сваю ўстанову размеркаваных на прадпры­емствы і арганізацыі маладых спецыялістаў на ўрачыстае пасяджэнне. Сёлета на мала­дое папаўненне пашанцавала – працаваць на прадпрыемствы і арганізацыі Шуміліншчыны прыбыло 99 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле