Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2009-10
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пра статус перапісчыкаў і сборшчыкаў подпісаў. Без сумневу, перапісная кампанія 2009 года з’яўляецца неад’емнай часткай будучай палітычнай кампаніі – мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў. Прапагандысты ўлады гэтага і не хавалі: на БТ з вуснаў дыктараў не раз гучала, што па сваёй важнасці перапіс насельніцтва нямногім адрозніваецца ад выбараў у кіруючыя органы краіны. Улада Лукашэнкі не прапускае ніводнай магчымасці, каб яшчэ раз вымуштраваць агрэсіўна-паслухмяную частку свайго палітычнага электарату. Як і заўсёды, яго падначаленыя ў добраахвотна-прымусовым парадку мабілізавалі на фронт падпісной кампаніі студэнтаў, пажадана чальцоў з БРСМ, дробных служачых дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Для перапісчыкаў арганізавалі інструктаж з экзаменам і надзялілі правамі і льготамі. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 па 30 кастрычніка часоваму перапісному перапісному персаналу далі права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту і на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання. Асобы, што ўваходзілі ў склад часовага перапіснога персаналу, атрымалі спецыяльныя пасведчанні з пячаткай і подпісам кіраўніка райвыканкама ці адміністрацыі раёна. Апроч таго, чалавек з зялёным партфелем меў пры сабе бланкі, запісную кніжку, флікер і ліхтарык. А на той выпадак, калі несвядомыя грамадзяне негасцінна сустрэнуць перапісчыка ля дзвярэй, выдавалі свісток. Наогул, па краіне працавала 38 тысяч перапісчыкаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак