Сьвітанак, 16 (84) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

16 (84) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-09

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Собиратели земель русских…» Напрыканцы верасня адбыўся візіт кіраўніка расей­скай праваслаўнай царквы на Беларусь. У ходзе афіцыйнага візіту Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі наведаў Віцебшчыну. У Полацку суботнім днём Па­трыярх Кірыл праводзіў абрад узвіжання Крыжа Гасподняга ў Свята-Ефрасіннеўскім мана­стыры. Рыхтаваліся да пры­езду Патрыярха і шумілінскія вернікі. Нашы прыхажа­не праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхіі сабраліся ў нядзелю на хрэс­ны ход. Працэсія накіравалася ад храма Прападобнага Афанасія Брэсцкага да трасы Віцебск – Полацк. Урачыстымі малітамі і песнапеннем жы­хары Шуміліна сустракалі шаноўнага госця. 28 верас­ня дэлегаты ад моладзі на­шага раёна прысутнічалі на сустрэчу з Патрыярхам Кірылам улады сабралі каля васьмі тысяч маладзёнаў. Не падлягае сумневу, што галоўнай падзеяй, якая стала сімвалам праваслаўнага яд­нання суседніх народаў, была сустрэча Патрыярха расіян Кірыла з бацькам беларусаў – Аляксандрам Лукашэн­кам. Падчас гутаркі з айцом Кірылам кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў той факт, што народы Расеі і Беларусі ёсць адзіныя не толькі па веры, але і маюць агульную гісторыю, культуру і традыцыі. У сваю чаргу Патрыярх Кірыл наведаў гістарычныя мясціны, маліўся разам з праваслаўным народам за душы загінуўшых беларусаў ў расейскіх войнах.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле