Сьвітанак, 15 (83) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (83) 2009

Publication Place: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Publication Date: 2009-09

Editor: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Шоу аднаго акцёра працягваецца. Амаль штовечар у жніўні, уклю­чаючы тэлевізійныя навіны, бачыў на экране знаёмую постаць. Яна вучыць, заклікае, пераконвае… Яе суправаджа­юць натоўпы чыноўнікаў самага высо­кага рангу. Ходзяць яны з апушчанымі галовамі і рэдка падаюць свой голас. Хоць сярод іх многа “отцов, убелённых сединами”, наш герой упэўнена назы­вае іх на “ты” і яны пакорліва прыма­юць усе правілы шоу. Пэўна, па навінах нам выдаюць справаздачу пра рабочы дзень на­шага героя. І пра рабочы дзень мно­ства галоўных чыноўнікаў рэспублікі. Чамусьці такую “работу” не саромеюц­ца паказваць народу. Хаця, шчыра ка­жучы, хваліцца тут абсалютна нечым. Бо апрача гаварыльні і марнатраўства часу на экране нічога не адбываецца. А калі ўлічыць, што ў “мерапрыем­ствах” задзейнічаны сотні прыдворных -- ахова, карэспандэнты, мясцовае чы­навенства -- і сотні адзінак транспарту, то размова пойдзе пра марнатраўства ў асабліва буйных памерах. Улічыце і тое, што зарплаты ўсіх пералічаных вышэй прыдворных сягаюць за 3 - 5 мільёнаў! Якія б сродкі можна было зэканоміць, калі б іх усіх адправіць у неаплочваемы адпачынак хаця б на паўгода!

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Сьвітанак

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле