Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2009-08
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Патрыятызм раённага маштабу. Завершылася першае паўгоддзе, якое падводзіць рысу пад выкананнем прагнозных паказчыкаў. З якімі вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця наш раён выйшаў на адрэзак новага часу? Як мы справіліся з пастаўленымі на гэты перыяд задачамі, якія планы мы будуем па далейшаму правядзенню мерапрыемстваў у прызначаны Год роднай зямлі? Аб гэтым ішла размова на чарговым пасяджэнні райвыканкама напрыканцы ліпеня, якое ўзначаліў кіраўнік раённай адміністрацыі В. А. Падляшчук. Чым наш рэгіён можа ганарыцца, падводзячы вынікі адыходзячага паўгоддзя, які патэнцыял застаўся ў рэзерве, якіх пралікаў не ўдалося пазбегнуць – аналіз дасягненняў і недапрацовак ў сваім выступленні дала старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Ёсць поспехі па многіх пазіцыях – у цэлым забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці, запланаванымі тэмпамі ідуць асноўныя сельскагаспадарчыя работы. Асабліва пільны кантроль узяла на сябе выканаўчая галіна ўлады за ходам нарыхтоўкі кармоў, уборцы ўраджаю, сяўбы азімых культур. А ў якасці прыарытэтнага накірунку старшыня раённага штаба па правядзенню Года роднай зямлі Ірына Мікалаеўна Новікава выдзеліла шэраг пытанняў, ад вырашэння якіх залежыць дабрабыт кожнага жыхара раёна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак