Сьвітанак, 12 (80) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (80) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-07

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзень чужынцаў. Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і ты­сяча гадоў ваенных змаганняў. З’яўленне тыранічнай дзяржавы на Усходзе прадвызначыла ўсю беларускую гісторыю . Больш як за два вякі беларускі этнас быў вымушаны знаходзіцца пад прыг­нётам Расейскай каланіяльнай імперыі. За гэты доўгі час была разбурана беларуская дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае пе­растала існаваць. Уся наша тэры­торыя была забрана пад Расею. Знішчэнне беларускай дзяржавы і ліквідацыя Вялікага Княства стала паваротным этапам у лёсе белла­рускага народа і лёсе Еўропы, бо прывяло да вялікіх войнаў. Была разбурана канфедэратыўная дзяр­жава – Рэч Паспалітая, якая вы­конвала ролю буфера. Ужо нічога не стаяла паміж Заходняй Еўропай і ваеннай Расеяй, не існавала ніякай магутнай тэрыторыі і дзяржаўнай сілы. Расея прыйш­ла да такога становішча ў выніку мэтанакіраванай палітыкі, а За­ходняя Еўропа з тыповай для сябе прагматычна-эгаістычнай пазіцыі. Захад заўсёды падтрымліваў перспектыўна мацнейшы бок не­залежна ад таго, хто захапіў уладу ў Расеі. Занадта дорага давяло­ся заплаціць і Захаду і Усходу за сваю гвалтоўную палітыку. Чар­говы падзел Еўропы ў 30-40 гадах мінулага стагоддзя прывёў да Дру­гой Сусветнай Вайны, галоўнымі агрэсарамі якой з’яўляліся сталінская Расея і гітлераўская Нямеччына.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле