Сьвітанак, 11 (79) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

11 (79) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-07

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На тое яны і абяцанкі, каб іх не выконваць. Напрыканцы чэрвеня ў аграгарадок Амбросавічы завітаў адзін з кіраўнікоў вы­шэйшых эшалонаў прэзідэнцкай вертыкалі – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяналь­нага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай сельскай акрузе № 21 Васіль Міхайлавіч Байкоў. У сельскім Доме культуры адбылася сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі. У клуб былі запрошаны кіраўнік сельгаспрадпрыем­ства СВК “Прыазёрны” В. В. Юхнавец, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Мядзвецкі, дэ­путат Дабейскага сельсавета М. П. Ліскоў, рэ­дактар раённай газеты “Герой Працы” Аліна Пятрова. Галоўным пытаннем, якое набалела не толькі выбаршчыкам, але і раённым ула­дам, была праблема ацяплення шматпавяр­ховых дамоў у вёсцы Амбросавічы. Гэтыя дамы дзесяць гадоў таму належалі калгасу, былі падключаны да калгаснай кацельнай. Калі калгас па-сутнасці разваліўся і трапіў пад узбуйненне, дамы перадалі на баланс УП ЖКГ. Кацельня на той час ужо прыйшла ў заняпад, а грошай на яе рэканструкцыю не выдзелілі. Тады мясцовая адміністрацыя не прыдумала нічога лепшага, як дазволіць жыхарам шмат­павярховак будаваць ў кватэрах грубкі. Людзі, каб не замерзнуць, пачалі ратавацца ад хола­ду. Будавалі з цэглы грубкі: ламалі ў кватэрах сцены, прабівалі столь - трэба ж было некуды выводзіць дым. Але такое ацяпленне аказала­ся малаэфектыўным: колькі дроў не спальвай, усё роўна вышэй 12-14 градусаў тэмпера­тура ў кватэры не падымалася – дом стары, панэльнага тыпу, складзены яшчэ ў пачатку 80-х гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле