Сьвітанак, 10 (78) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (78) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-05

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падтрымаць лепшых вучняў . Травень – апошні месяц вясны і развітання са школай. Напярэдадні апошня­га школьнага званка была наладжана трады­цыйная сустрэча пераможцаў і удзельнікаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд з кіраўніком раёна В. А. Падляшчуком. Леп­шыя вучні нашага раёна разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у чарговым мерапрыемстве, якое было арганізаванае Шумілінскім рай­выканкамам. У час сустрэчы кіраўнік раёна адзначыў, што дзяржава лічыць адукацыю адным з самых прыарытэтных накірункаў развіцця краіны, бо без адукацыі няма будучыні. Пры гэтым Вальдэмар Антонавіч напомніў пра істотную дзяржаўную падтрым­ку – з раённага бюджэту на адукацыю выдзя­ляецца 58% сродкаў. Грошы ідуць на заработ­ную плату настаўнікам, рамонт навучальных устаноў, новыя кампутарныя класы. Кіраўнік раёна ўпэўнены, што і педагагічны калектыў раёна цэніць гэты клопат і стараецца каб плён ад навучання быў большы. Прыемна, што апошнім часам усё больш шумілінскіх выпускнікоў становіцца студэнтамі ВНУ. Праўда і тое, што найбольш таленавітыя пас­ля заканчэння ўніверсітэтаў у наш рэгіён не вяртаюцца – у такой глыбінцы магчымасці значна абмежаваныя. Надалей свята адора­ных дзяцей мела працяг ў раённай гімназіі, што ў вёсцы Лескавічы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле