Сьвітанак, 9 (77) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

9 (77) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-05

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Без дазволу не высякаць. Насельніцтва нашага раёна часта турбуе адна праблема: дзе набыць драўніну? На су­стрэчах з прадстаўнікамі ра­ённай улады людзі ўзнімаюць пытанне аб парадку высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці. Пытанне, пада­ецца найбольш будзённае – гэта дровы. Для тых, у каго цэнтральнае ацяпленне ці падведзены да дома газ, гэта тэма асаблівай цікаўнасці не выклікае. А вось таму, чыя печ­ка кожны дзень нават пры сё­летняй цёплай зіме патрабуе як мінімум ахапак дроў вельмі актуальная. Пры чым дровы трэба рыхтаваць загадзя, каб яны добра высахлі за лета – руплівы гаспадар не будзе тапіць печку сырымі палкамі. Расце колькасць зваротаў ад грамадзян па гэтай пра­блеме ў розныя інстанцыі. Варта сказаць, што народ­жаны яны больш жорсткім заканадаўствам у адносінах да нерацыянальнага выкары­стання прыродных рэсурсаў. І часта сутнасць скаргаў зводзіцца да простага разва­жання: ” Дзяды секлі, бацькі секлі, а чаму нам нельга?” Нельга. Часы не тыя. Без даз­волу ўладаў сучаснымі піламі хутка вынішчаць лясныя багацці да стэпавага пейзажу. Пакуль што наш люд не можа змірыцца з тымі рэаліямі, што за ўсё трэба плаціць. Многія па-ранейшаму лічаць, што той край лесу або кустоў, каля якіх яны жывуць – гэта іх вотчына. Няшмат тых, хто звярнуўся ў лясніцтва, каб атрымаць ле­сарубны білет.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле