Сьвітанак, 6 (74) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

6 (74) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-03

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Найвялікшае свята беларусаў. Кожны год 25 сакавіка бе­ларусы адзначаюць дзень незалежнасці. У гэты дзень пасля двухсотгадовай расей­скай акупацыі ў 1918 годзе ў Менску была абвешчана Неза­лежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі ( БНР ). Для беларусаў гэта была найвялікшая падзея XX стагоддзя, бо ў стварэнні нацыянальнай дзяржавы сэнс гістарычнага існавання кожнага народа. Абвяшчэнне БНР стала­ся вынікам велізарных высілкаў, працы і ахвяраў беларускіх адраджэнцаў. Прыняццём АКТУ 25 САКАВІКА 1918 году быў за­вершаны доўгі гістарычны шлях нашага народа да адраджэн­ня беларускай дзяржаўнасці і дэмакратычных свободаў у Беларусі. Паўнамоцныя прадстаўнікі Ўсебеларускага кангрэсу ўзялі лёс Беларусі ў свае рукі. Было заяўлена, што ў межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельніцтва Бела­русь абвяшчаецца Народнай Рэспублікай – БНР. Дзяржава БНР была незалежнаю і воль­наю еўрапейскаю дзяржаваю. Утварэнне незалежнай бела­рускай дзяржавы выратавала беларусаў ад фізічнай смерці ў савецкай імперыі. Нягледзячы на тое, што наша незалежніцкая хада была перапыненая на 80 гадоў была перапыненая бальшавісцкім акупацыйным рэжымам, ідэалы БНР ніколі не паміралі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле