Сьвітанак, 1 (69) 2009

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

1 (69) 2009

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Не ўсе спадзяванні збыліся. На апошняй сесіі раённага Савета дэпутатаў падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2008 год. Сесію праводзілі дэпутат “Палаткі” прэзідэнцкай вертыкалі В. М. Байкоў, старшыня абласнога Савета А. Я. Ацясаў, старшыня райвыканкама В. А. Падляш­чук, старшыня райсавета І. М. Новікава. У асноўным мінімальныя здабыткі ёсць. Кожны з галоўных чыноўнікаў ухваліў той невялікі, але стабільны прырост аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі ў розных галінах дзяржаўнай гаспадаркі. Крыху спрыяльным быў мінулы год для аграрыяў. На гэты раз працаўнікам уда­лося атрымаць больш малака, мяса, зерня, бульбы, ільновалакна. Работнікі прамысловасці забяспечылі выкананне некаторых параметраў гадавых плана­вых заданняў.Аднак кіраўнік раёна В. А. Падляшчук выказаў незадаволенасць сур’ёзнымі пралікамі і недахопамі. Бра­вурная крытыка з вуснаў Вальдэмара Антонавіча абрынулася ў адрас шэра­гу кіраўнікоў раёна. І сапраўды, як тут можна быць задаволеным, калі ніводнае сельгаспрадпрыемства не выканала заданні па вытворчасці раслінаводчай прадукцыі. У жывелагадоўлі справы ідуць не лепшам чынам. З адзінаццаці калгасаў толькі чатыры забяспечылі прагнозны паказчык па росту валавой прадукцыі. Застаўся нізкім валавы рост і на прадпры­емстве “Вітконпрадукт”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле