Сьвітанак, 13 (68) 2008

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (68) 2008

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Размова з народам. 17 снежня адміністрацыя раёна наладзіла мерапрыемства пад назвай “прамая лінія”. Такім чынам галоўны кіраўнік райвыканкама В. А. Падляшчук меў магчымасць быць бліжэй да на­роду і асабіста даведацца пра яго над­зённыя патрэбы. А народ скардзіўся Вальдэмару Антонавічу на свае вечныя балячкі і прасіў дапамогі. Безумоўна, сціплы бюджэт нашага раёна не зможа поўнасцю забяспечыць нават гаран­таваныя законам выплаты і дапамогі. Таму большасць жыхароў стараецца ў любым выпадку вырваць для сябе ней­кую капейку. І на гэты раз старшыня райвыканкама загадаў райфінаддзелу аказаць фінансавую падтрымку раён­най арганізацыі інвалідаў. Там не хапае грошай на аплату працы яе старшыні Л. М. Нагібавай, не кажучы ўжо пра фінансаванне мерапрыемстваў. Най­больш няўтульна адчуваюць сябе са­цыяльна неабароненыя людзі на вёсцы. Маці-адзіночка з вёскі Мікалаёва Н. М. Спірыдзенка не можа знайсці годную працу. На ферме зарабляе ўсяго 80 ты­сяч, а ў яе двое дзяцей. Матэрыяльныя праблемы гэтай няпоўнай сям’і будзе вырашаць старшыня Мікалаёўскага сельсавета А. І. Казлоўскі. Пенсіянеры з вёскі Ласвіцкія не могуць дабрацца да райцэнтра для таго, каб падлячыць зубы. Па іх меркаванню, у Мішневічах павінен быць зубны ўрач. В. А. Падляш­чук запэўніў, што ў Мішневічах у наступ­ным годзе будзе ўзведзены аграгара­док , тады і адкрыюць стаматалагічны кабінет. Шмат пытанняў было па добраўпарадкаванню райцэнтра. Жы­хары патрабавалі рамонту калонак, агароджы, уцяплення падвалаў. А дроб­ныя пытанні кіраўнік раёна параіў вы­рашыць самім

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле